Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі амаль мільёну грамадзян забароняць гуляць у онлайн-казіно


У Грузіі амаль мільёну грамадзян забароняць гуляць у онлайн-казіно, паведаміў на пасяджэньні ўраду прэм’ер-міністар Іраклі Гарыбашвілі.

Тыдзень таму Гарыбашвілі расказаў пра пляны ўраду абмежаваць працу онлайн-казіно ў краіне. Паводле яго, на першым этапе заплянавана павысіць падатак для ўладальнікаў онлайн-казіно на 65–70%, забараніць рэкляму і павысіць узроставы цэнз для гульцоў да 25 гадоў. На другім этапе онлайн-казіно будуць цалкам забароненыя.

Паводле Гарыбашвілі, у Грузіі будзе створана спэцыяльная база для тых, каму будзе забаронена гуляць у онлайн-казіно: гэта сацыяльна не абароненыя асобы, дзяржаўныя службоўцы, тыя, хто зьвярнуўся ў Службу даходаў аб прымяненьні мэханізму самаабмежаваньня, а таксама тыя, хто ўнесены ў «чорны сьпіс» па просьбе членаў сямʼі і на падставе рашэньня суду.

«Кола асоб, для якіх будзе абмежаваны доступ да азартных гульняў, у цэлым складзе да 1 мільёна паўналетніх асоб», — сказаў ён.

Іраклі Гарыбашвілі заявіў, што «адзін мільярд пяцьсот мільёнаў лары (больш за $480 млн) штогод выцякае з краіны праз онлайн-казіно», бо большасьць уладальнікаў казіно — замежныя кампаніі. Паводле яго, 99% з тых, хто гуляе ў азартныя гульні, — гэта людзі, якія не працуюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG