Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пачалі судзіць 11-ю групу ў «карагоднай справе». Усяго ж асудзілі ўжо звыш ста чалавек


Карагод у Берасьці, 13 верасьня 2020 году

Чарговую частку «карагоднай справы» пачалі разглядаць у Маскоўскім судзе Берасьця 1 сьнежня. На лаве падсудных 12 чалавек.

Сьпіс абвінавачаных:

  • Аляксандар Бадавец,
  • Марына Ўшыўкава,
  • Барыс Галанін,
  • Уладзімер Гарбавец,
  • Ігар Грабінскі,
  • Кірыл Дарашчук,
  • Анастасія Жукавец,
  • Дзьмітры Капылоў,
  • Міхаіл Любчук,
  • Вольга Федарэнка,
  • Павал Хамічук,
  • Кацярына Шпак.

Як паведамляюць берасьцейскія праваабаронцы, абвінавачаны Міхаіл Любчук не зьявіўся ў суд — яго абвясьцілі ў вышук. Але ў гэтай групе вырашылі судзіць 23-гадовага палітвязьня Віктара Кухарчука, які ўтрымліваецца ў берасьцейскім СІЗА з 8 кастрычніка.

Іх, як і іншых фігурантаў, вінавацяць у «грубым парушэньні грамадзкага парадку» (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі), паведамляе «Вясна».

Справу разглядае судзьдзя Тацяна Лаўранюк.

«Карагодная справа» у Берасьці — адзін з самых буйных палітычных працэсаў за апошнія паўтара года ў Беларусі. Раней выракі ў гэтай справе атрымалі ўжо 102 асобы. Падзеі, за якія завялі справу, адбыліся 13 верасьня 2020 году ў Берасьці. Людзі на скрыжаваньні вуліц вадзілі вялікі карагод пад музыку, сьпявалі, танцавалі. Удзельнікі гавораць пра характар тых падзей як «атмасфэру сьвята».

Па «справе карагодаў» ужо асуджана 102 чалавекі. Агулам ім прысудзілі:

  • 82,5 года «хіміі»;
  • 71 год «хатняй хіміі»;
  • 12 гадоў і 2 месяцы калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG