Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротнасьць у Расеі стала рэкорднай з 1945 года


Вытворчасьць трунаў

Са сьнежня мінулага года па лістапад сёлетняга сьмяротнасьць у Расеі перавысіла 2 мільёны 400 тысяч чалавек, паведамляюць «Ведомости». Выданьне са спасылкай на дэмографаў зазначае, што горшыя паказчыкі былі толькі ў часы II сусьветнай вайны: з 1941 года па 1945 год сьмяротнасьць была ў 2-3 разы вышэйшая.

Пасьля гэтага максымум колькасьці памерлых быў у 2003 годзе, тады пайшло з жыцьця 2 мільёны 370 тысяч расейцаў.

Адзначаецца таксама, што зьмяншэньне насельніцтва за апошнія 12 месяцаў наблізілася да аднаго мільёна, што зьяўляецца максымальным паказчыкам за апошнія 20 гадоў.

Асноўнай прычынай залішняй сьмяротнасьці стала пандэмія COVID-19. Толькі ў лістападзе, па дадзеных апэратыўнага штаба па барацьбе з каранавірусам, ад хваробы і яе наступстваў паміралі ў сярэднім 1222 расейца ў дзень.

Аднак, як адзначаюць дэмографы, прычына ня толькі ў каранавірусе: больш за 200 тысяч памерлых прыпалі на звышсьмяротнасьць, не зьвязаную з хваробай. Шэраг экспэртаў лічаць, што справа ў перагружанасьці сыстэмы аховы здароўя ў цэлым.

Таксама на залішнюю сьмяротнасьць паўплывала старэньне насельніцтва: калі ў пачатку 2020 года расейцаў старэйшых за 60 гадоў было 32,8 мільёна, то ў пачатку гэтага — 33,5 млн. Акрамя таго, на некалькі тысяч павялічылася сьмяротнасьць ад ужываньня наркотыкаў і алькаголю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG