Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі перавысіў 55 мільярдаў рублёў і можа дасягнуць 50% ад ВУП


Міністэрства фінансаў Беларусі. Архіўнае фота.

Па выніках 2020 году сума дзяржаўнага доўгу склала 57,8 млрд рублёў, ці 37,3% да ВУП.

У 2021 годзе, як паведамляе Міністэрства фінансаў Беларусі, гэты паказьнік на 1 лістапада склаў 55,3 млрд рублёў. Паводле ведамства, вонкавы дзярждоўг на 1 лістапада склаў 18,3 млрд даляраў, зьменшыўшыся ад пачатку году на 0,3 млрд. У студзені—кастрычніку прыцягнутыя зьнешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную 1 млрд 65 млн даляраў:

  • 857 млн — ад ураду Расеі;
  • 163 млн — Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця;
  • 20 млн — Фонду міжнароднага разьвіцьця АПЕК;
  • 15 млн — Экспартна-імпартнага банку Кітая;
  • 10 млн — Эўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцьця.

Пагашэньне зьнешняга дзяржаўнага доўгу ў студзені—верасьні склала 1 млрд 450 млн даляраў. Агулам за 2021 год плацяжы па дзярждоўгу складуць перавысяць 3,5 млрд даляраў, прыкладна такая ж сума фігуруе і на 2022 год.

Унутраны дзяржаўны доўг на 1 лістапада склаў 11 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку году на 1,2 млрд.

Урад Беларусі ў 2021–2025 гадах мае намер утрымліваць дзяржаўны доўг на ўзроўні ня больш за 40% да ВУП.

Аднак згодна з прагнозам міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch, дзярждоўг Беларусі сёлета вырасьце да 51,7% ВУП, а ў 2025-м чакаюцца рэкордныя 60% ВУП.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG