Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі журналіст і сынхраніст Генадзь Кесьнер, які перакладаў Ангелу Мэркель


Генадзь Кесьнер, фота Беларускай асацыяцыі журналістаў

У Менску на 51-м годзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы памёр сябра Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў, вядомы беларускі журналіст Генадзь Кесьнер.

Пра сьмерць Генадзя Кесьнера паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Генадзь Кесьнер некалькі апошніх год ён лекаваўся ад анкалягічнага захворваньня, а памёр пасьля ініфікаваньня каранавірусам. Сёлета ён адзначыў 50-гадовы юбілей.

Ад пачатку 1990-х Генадзь Кесьнер працаваў у недзяржаўных мэдыя, цу тым ліку «Радыё Рацыя», супрацоўнічаў зь нямецкамоўнымі мэдыямі, у прыватнасьці з радыёстанцыяй Deutsche Welle «Нямецкая хваля».

Блізка сябраваў з памерлым ад анкалягічнага захворваньня заснавальнікам фонду «Децям Чарнобыля» Генадзем Грушавым.

Генадзь Кесьнер — выпускнік Менскага інстытуту замежных моваў. Па адукацыі перакладчык зь нямецкай мовы, сынхраніст, у прыватнасьці сінхронна перакладаў на расейскую мову канцлерку Нямеччыну Ангелу Мэркель.

Быў адным зь першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі: у пачатку 1990-х працаваў у рэдакцыі «Беларуская маладзёжная», пазьней на «Радыё 101,2».

Ляўрэат журналісцкага конкурсу «Вольнае слова» і ўзнагарод за адданасьць прафэсіі.

Да разьвіцьця хваробы супрацоўнічаў з газэтай «Новы Час», быў ляўрэатам журналісцкіх конкурсаў і ўзнагарод.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG