Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША прадухіліў «шатдаўн» урадавых устаноў краіны


Будынак Кангрэсу ЗША.

Прыняўшы законапраект аб часовым фінансаваньні ўраду ЗША да сярэдзіны лютага, абедзьве палаты Кангрэсу прадухілілі прыпыненьне працы ўрадавых устаноў у краіне.

Прыняўшы законапраект аб часовым фінансаваньні ўраду ЗША да сярэдзіны лютага, абедзьве палаты Кангрэсу прадухілілі прыпыненьне працы ўрадавых устаноў у краіне.Кантраляваны дэмакратамі Сэнат Кангрэсу ЗША 2 сьнежня ўхваліў законапраект аб часовым фінансаваньні амэрыканскай адміністрацыі да 18 лютага 2022 году.

У падтрымку гэтага дакумэнту прагаласавалі 69 сэнатараў, 28 выказаліся супраць. Гэта дазволіла пазьбегнуць шатдаўну — прыпыненьня працы ўрадавых устаноў — усяго за суткі да заканчэньня тэрміну, — паведамляе «Голас Амэрыкі».

На некалькі гадзін раней законапраект прыняла Палата прадстаўнікоў ЗША — 221 галасамі «за» пры 212 «супраць». Цяпер дакумэнт павінен падпісаць прэзыдэнт краіны Джо Байдэн.

«Я рады, што ўрэшце здаровы сэнс перамог. Урад працягне працу», — заявіў лідэр дэмакратычнай большасьці ў Сэнаце Чак Шумэр, падзякаваўшы сябрам верхняй палаты Кангрэсу за тое, што яны адвялі краіну «ад мяжы непазьбежнага, непатрэбнага і дарагога шатдаўну».

Рэспубліканцы пагражалі блякаваньнем фінансаваньня

Фінансаваньне фэдэральнага ўраду павінна было скончыцца 3 сьнежня апоўначы паводле мясцовага часу, але некаторыя рэспубліканцы ў Сэнаце прыгразілі заблякаваць законапраект празь незадаволенасьць палітыкай адміністрацыі Байдэна, якая тычыцца патрабаваньняў абавязковай вакцынацыі ад каранавірусу.Затрымка прыняцьця дакумэнту магла азначаць, што сотні тысяч фэдэральных службоўцаў адправілі б у вымушаны неаплачаны адпачынак. Гэта таксама прывяло б да спыненьня або скарачэньня многіх фэдэральных праграм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG