Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія сябра і пляменьніка Пуціна выкупіла групу, якой належаць «УКантакце», «Аднакласьнікі», Mail.ru


Холдынг USM мільярдэра Алішэра Ўсманава прадаў кантрольны пакет кампаніі, якая кантралюе акцыі VK (былая Mail.ru Group), страхавой групе «Согаз». Яе найбуйнейшыя ўладальнікі — сябар Уладзіміра Пуціна Юрый Кавальчук і яго сям’я, пляменьнік Пуціна Міхаіл Шаломаў і «Газпром».

VK належыць найбуйнейшая сацыяльная сетка Расіі «УКантакце», «Аднакласьнікі», пошта mail.ru, сэрвіс дастаўкі «Самакат» і доля ў Delivery Club і і іншыя сэрвісы. Цана групы перавышае 4,5 мільярда долараў.

Сума зьдзелкі не раскрываецца.

Паводле справаздачнасьці кампаніі, сукупная выручка VK у трэцім квартале 2021 года вырасла на 19 працэнтаў у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года і склала 30,41 мільярда рублёў. Найбольш холдынг зарабляў ад рэклямы і ад гульнявога бізнэсу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG