Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель пакідае пасаду канцлера. У Бэрліне прайшла цырымонія разьвітаньня. ВІДЭА


Ангела Мэркель на цырымоніі Grosser Zapfenstreich. Бэрлін, 2 сьнежня 2021.

У нямецкай сталіцы адбылася цырымонія разьвітаньня з канцлеркай Ангелай Мэркель, якая 16 гадоў узначальвала ўрад Нямеччыны, а цяпер пакідае пасаду.

Урачыстая цырымонія Grosser Zapfenstreich прайшла ва ўнутраным дворыку Міністэрства абароны Нямеччыны ў Бэрліне. Гэта традыцыйная вайсковая ўрачыстасьць, якой немцы ўшаноўваюць найвышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, што пакідаюць пасады. Цырымонія лічыцца найвышэйшым выказваньнем павагі да цывільнай асобы з боку вайскоўцаў.

Традыцыя бярэ пачатак у XVI ст. Канцлеры Нямеччыны ганаруюцца ёю з 1998 году, калі Гельмут Коль падаў у адстаўку з пасады кіраўніка ўраду. Цырымонія заўсёды адбываецца ўвечары і складаецца зь некалькіх музычных кампазыцый, у тым ліку гімна і маршу. Акрамя таго, традыцыйна запальваюць паходні.

На цырымоніі Grosser Zapfenstreich, якая праходзіла ў абмежаваным фармаце праз COVID-19, аркестар Бундэсвера выканаў некалькі кампазыцый, выбраных самой Мэркель.

Мэркель застаецца выканаўцай абавязкаў канцлера, пакуль яе пераемнік, сацыял-дэмакрат Олаф Шольц, ня прыме прысягу на наступным тыдні. Яна пажадала яму і яго новаму ўраду «усяго найлепшага, удачы і вялікіх посьпехаў».

Цырымонія праходзіла пры сьвятле паходняў і суправаджалася маршам вайскоўцаў у параднай форме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG