Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн і Ўладзімір Пуцін 7 сьнежня правядуць «відэасаміт»


Сустрэча Байдэна і Пуціна ў Жэнэве 16 чэрвеня 2021 году. Архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць 7 сьнежня «доўгую размову» па відэасувязі і абмяркуюць становішча вакол Украіны ў сувязі з дысьлякацыяй буйной групоўкі расейскіх войскаў каля ўкраінскай мяжы.

Як паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу ў Крамлі, перамовы, па ўсёй верагоднасьці, адбудуцца ў сераду вечарам.

Напярэдадні, 3 сьнежня, памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ушакоў расказаў журналістам, што Байдэн і Пуцін на віртуальным саміце абмяркуюць таксама сытуацыю ў Афганістане пасьля захопу ўлады ў гэтай краіне талібамі, перамовы аб выратаваньні атамнай зьдзелкі з Іранам і амэрыкана-расейскія адносіны.

Паводле Ўшакова, дата і час правядзеньня саміту ўжо вядомыя, але для іх афіцыйнага абнародаваньня трэба канчаткова ўзгадніць усе парамэтры з ЗША. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Дождж».

Камандаваньне ўзброеных сіл Украіны ацэньвае колькасьць расейскіх войскаў, якія знаходзяцца паблізу мяжы з Украінай у 94 тысячы вайскоўцаў. Разьведка ЗША апошнім часам адзначае, што расейская вайсковая групоўка складае прыкладна 70 тысяч вайскоўцаў, але дапускае рост іх колькасьці да 175 тысяч салдат і афіцэраў.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», расейскія войскі знаходзяцца ў пастаянным руху ў напрамку да мяжы і назад. Верагодна, гэта робіцца, каб заблытаць наглядальнікаў і ня выдаць сваіх рэальных задач.

  • Паводле Кіева, Расея трымае каля ўкраінскай мяжы больш за 100 тысяч вайскоўцаў і цяжкай тэхнікі. Гэта адбылося пасьля маштабных ваенных вучэньняў у Расеі на пачатку гэтага году, якія выклікалі асьцярогі магчымага ўварваньня.
  • Расея, якая захапіла Крым у 2014 годзе і падтрымлівае гібрыдныя сілы на Данбасе, адмаўляе плянаваньне нападу і абвінавачвае Ўкраіну і яе заходніх саюзьнікаў у эскаляцыі напружанасьці.
  • Захад неаднаразова заклікаў Маскву вывесьці свае сілы, пагражаючы наступствамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG