Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін зьяўляецца фактычным уладальнікам Беларусі, і гэта стварае новую пагрозу для Ўкраіны», — Пятро Парашэнка


Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін лічыць Заходнюю Эўропу слабай і таму працягвае агрэсію супраць Украіны, заявіў пяты прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў інтэрвію францускай газэце L’Express.

Яго цытуе прэс-служба партыі «Эўрапейская салідарнасьць», якую ён узначальвае. Парашэнка адзначыў, што сытуацыя на межах Украіны значна больш сур’ёзная, чым сёлетняй вясной.

«Сёньня ніхто ня ведае, ці будзе ён [Пуцін] атакаваць, і ён гэтага таксама ня ведае! Мы апынуліся ў сытуацыі ў красавіку 2021 года, калі расейскія вайскоўцы ўжо былі сканцэнтраваны на мяжы. Аднак на гэты раз справа яшчэ больш сурʼёзная. Яны разгарнулі больш складанае абсталяваньне, напрыклад, ракеты малой далёкасьці. Небясьпека рэальная», — папярэджвае Парашэнка.

Былы прэзыдэнт адзначыў, што пасьля красавіцкай эскаляцыі Пуцін вырашыў «зноў аказаць ціск на Заходнюю Эўропу, якую ён лічыць слабай».

«Паглядзіце, што адбылося з красавіка, пасьля таго, як Пуцін нібыта вывеў свае войскі. Спачатку ён атрымаў зялёнае сьвятло на завяршэньне газаправода «Паўночны паток-2», — нагадаў Парашэнка.

«Ён узяў кантроль над Беларусьсю пасьля разгону грамадзянскай апазыцыі і арганізаванага Лукашэнкам мігранцкага крызісу. Хто мог сабе такое ўявіць у жніўні мінулага году? Сёньня Пуцін зьяўляецца фактычным уладальнікам Беларусі, і гэта стварае новую пагрозу для Украіны, якая мае больш чым 900-кілямэтровую мяжу зь Беларусьсю. Гэтая мяжа сёньня такая ж небясьпечная, як тая, якая ў нас з Расеяй», — заявіў пяты прэзыдэнт Украіны.

«Але Ўладзімір Пуцін хоча пайсьці яшчэ далей. Ён імкнецца спыніць працэс інтэграцыі Ўкраіны ў NATO. Яго галоўная мэта — пашырэньне сфэры ўплыву. Пуцін хоча вярнуць Украіну ў склад СССР 2.0! Тут трэба разумець адно: Пуцін заўсёды ідзе настолькі далёка, наколькі яму дазваляе Захад. У ім няма чырвоных ліній. Толькі сіла можа яго спыніць», — падкрэсьлівае Пятро Парашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG