Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэрку дэмакратаў М’янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на 4 гады, адразу часткова памілавалі і скарацілі прысуд

абноўлена

Дэманстрацыя ў М'янме з патрабаваньнем вызваліць Аўн Сан Су Чжы

Вайсковая хунта, якая ўтрымлівае ўладу ў М’янме, вынесла прысуд лідэрцы дэмакратычных сілаў краіны.

76-гадовая Аўн Сан Су Чжы, якая кіруе Нацыянальнай лігай за дэмакратыю, асуджана на 4 гады зьняволеньня. Пра гэта агенцтву AFP расказаў прэс-сакратар ураду краіны.

Пазьней дзяржаўнае тэлебачаньне краіны паведаміла, што пасьля частковага памілаваньня кіраўніком прызначанага вайскоўцамі ўраду ёй скарацілі тэрмін пакараньня з чатырох гадоў да двух.

Вайсковая хунта, якая прыйшла да ўлады ў выніку перавароту, абвінаваціла Аўн Сан Су Чжы ў парушэньні дзяржаўнай таямніцы, нелегальным увозе партатыўнай прыёмаперадавальнай тэхнікі, выкарыстаньні гэтай апаратуры безь дзяржаўнай рэгістрацыі, парушэньні рэжыму надзвычайнага становішча і атрыманьні хабару. Яе арыштавалі 1 лютага наўпрост у кабінэце, з таго моманту да суду яе ніхто ня бачыў.

Аднак прысуд, паводле словаў прадстаўніка цяперашняй улады, вынесены за распаўсюд іншадумства супраць вайскоўцаў і парушэньне каранавірусных абмежаваньняў.

  • У лютым 2021 годзе вайскоўцы зладзілі пераварот, які скончыўся іхным посьпехам і зрынаньнем Аўн Сан Су Чжы, якая з 2011 году займала розныя пасады ў краіне, была міністаркай замежных спраў, кіраўніцай канцылярыі прэзыдэнта і прэм’ер-міністаркай. Дзеяньні хунты падтрымалі Расея і Кітай.
  • Па ўсёй краіне пачаліся ўзброеныя сутычкі паміж пратэстоўцамі і вайскоўцамі, якія прывялі да соцень сьмерцяў. Вайскоўцы заявілі, што выбары ў лістападзе 2020 году правялі з махлярствам. Тысячы людзей па ўсёй краіне трапілі ў турмы, аднак затым пад міжнародным ціскам многіх зь іх выпусьцілі на волю.
  • Аўн Сан Су Чжы была 15 гадоў пад хатнім арыштам, з 1989 па 2010 гг., калі краіна таксама знаходзілася пад панаваньнем вайсковай хунты. Міжнародная арганізацыя Amnesty International давала палітыку тытул «Амбасадар сумленьня», аднак у 2018 годзе адклікала ўзнагароду праз ганеньні на народнасьць рагінг’я — вайскоўцы М’янмы высялялі мусульманаў зь іхных дамоў, зьдзекаваліся зь іх і забівалі, а Аўн Сан Су Чжы, на думку праваабаронцаў, праявіла абыякавасьць да лёсу гэтых людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG