Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ заявіла пра адсутнасьць сьмерцяў пасьля заражэньня «Омікронам»


У сьвеце не зафіксавана ніводнага выпадку сьмерці ў выніку заражэньня новым штамам каранавірусу «Омікрон». Пра гэта паведамілі ў Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ).

Раней экспэрт САЗ Марыя ван Кэркхавэ ў інтэрвію тэлеканалу CBS адзначала, што пакуль праглядаецца тэндэнцыя больш лёгкага цячэньня хваробы ў тых, хто заразіўся штамам «Омікрон». У той жа час навукоўцы і мэдыкі папярэджваюць, што трэба захоўваць асьцярожнасьць, бо мова ідзе толькі аб самым пачатку распаўсюджваньня новага штаму.

Паводле словаў дырэктара праграмы САЗ па надзвычайных сытуацыях у галіне аховы здароўя Майкла Раяна, арганізацыі спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў для вывучэньня «Омікрону», каб канчаткова вызначыць ступень яго заразнасьці і здольнасьць выклікаць цяжкае цячэньне хваробы.

На гэты момант новы штам зарэгістраваны ўжо ў дзясятках краінаў. Ён выяўлены прыкладна ў адной трэці штатаў ЗША, аднак большасьць новых цяжкіх выпадкаў захворваньня зьвязана з варыянтам «дэльта», паведамілі амэрыканскія інфэкцыяністы.

Эўрапейскі цэнтар прафіляктыкі і кантролю захворваньняў папярэдзіў , што «Омікрон», які зьявіўся ў лістападзе, у наступныя месяцы можа стаць прычынай прыкладна паловы ўсіх выпадкаў заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй у Эўропе.

Многія ўрады ўводзяць паўторныя абмежаваньні на паездкі і іншыя экстраныя меры — у спробе стрымаць зьяўленьне і распаўсюджваньне віруса.

Штам «амікрон» быў знойдзены на поўдні Афрыкі ў пачатку лістапада. Паводле дадзеных САЗ, у гэтага варыянту вірусу мутацый больш, чым ва ўсіх вядомых раней штамаў. Гэтыя зьмены павялічваюць заразнасьць «Омікрону», узмацняючы яго здольнасьць зьвязвацца з рэцэптарамі, патэнцыйна падвышаючы ўзровень пранікненьня ў клеткі чалавека.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG