Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мігранцкі крызіс: Польшча абвінаваціла беларускіх памежнікаў у кіданьні пэтардаў


Мігранты ў атачэньні сілавікоў на беларуска-польскай мяжы

За нядзелю, 5 сьнежня, польская Памежная варта зафіксавала 35 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. У суботу такіх выпадкаў было 43.

У дачыненьні да 8 асобаў польскія памежнікі ўчора вынесьлі пастановы пакінуць тэрыторыю краіны.

Таксама памежная служба Польшчы сьцьвярджае, што ў раёне Нараўкі заўважылі прадстаўнікоў беларускіх службаў, якія кідалі з аўтамабіля пэтарды.

Цягам апошніх некалькіх дзён колькасьць нерэгулярных мігрантаў, якія хочуць нелегальна трапіць у Польшчу, скарачаецца.

Пры гэтым больш за 2700 чалавек у лістападзе-сьнежні вярнуліся эвакуацыйнымі рэйсамі ў Ірак, звыш 9,5 тысячы здолелі дабрацца да Нямеччыны, парушыўшы межы дзяржаў Эўразьвязу. Але ў Беларусі мігранты яшчэ застаюцца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG