Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў Менску затрымалі за замах на тэракт, іх падазраюць у спробе падпалу пастарунку


Невядомы кінуў кактэйль Молатава ў Баранавічах. Жнівень 2020 году.

5 чалавек падазраюць у тым, што яны кінулі ў будынак міліцыі «кактэйль Молатава».

Сілавікі затрымалі групу асобаў праз падазрэньне ў тэрарызьме.

Паводле МУС, уначы 16 жніўня каля ГАМ-2 Фрунзенскага РУУС Менску супрацоўнікі міліцыі выявілі падпалены прадмет, у тым ліку фрагмэнты шкляной бутэлькі і сьляды хімічных рэчываў. Экспэртыза паказала, што ў бутэльцы быў бэнзін.

Як паведамляе МУС, у склад групы нібыта ўваходзілі ня менш за пяць чалавек, якія ставілі за мэту «падпалы адміністрацыйных будынкаў, службовых і асабістых аўтамабіляў супрацоўнікаў міліцыі для дэстабілізацыі становішча ў краіне і дэзарганізацыі працы органаў улады».

На затрыманых завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэксу за замах на ўчыненьне акту тэрарызму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG