Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты патрабуюць спыніць рэкляму заходніх вытворцаў на дзяржаўных беларускіх тэлеканалах


Менск, 15 жніўня 2020 году.

Шэсьць зь дзесяці рэклямных ролікаў на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах разьмяшчаюць заходнія кампаніі.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе нямецкай няўрадавай арганізацыі Libereco сумесна з прафсаюзам беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Дасьледчыкі прааналізавалі 960 рэклямных ролікаў, якія паказалі «Беларусь-1», АНТ і СТВ ад 15 да 21 лістапада. Вынік: 58% разьмешчаныя заходнімі кампаніямі, 30% — беларускімі, 12% прыпадае на долю вытворцаў з Расеі, Украіны, Індыі, Паўднёвай Карэі і некаторых іншых.

«Мы шакаваныя тым, што нямецкія кампаніі фінансуюць тэлеканалы Лукашэнкі за кошт рэклямных сродкаў, нягледзячы на шматлікія задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Перад і пасьля прапагандысцкіх выпускаў навін і праграмаў, у якіх вывальваюць тоны бруду на крытыкаў рэжыму, кампанія Henkel дае рэкляму мыйных сродкаў. Калі мэдычнае абслугоўваньне 900 палітвязьняў зусім неадэкватнае, нямецкія фармацэўтычныя кампаніі рэклямуюць свае лекі. Гэтыя вельмі сумнеўныя з маральнага пункту гледжаньня акцыі павінны быць неадкладна спыненыя», — заявіла Марка Фібэр, кіраўніца нямецкага аддзяленьня Libereco.

Такім чынам, больш за ўсё рэклямных ролікаў разьмясьцілі на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах наступныя кампаніі:

  • Mars (ЗША),
  • Procter & Gamble (ЗША),
  • Henkel (Нямеччына),
  • Sanofi (Францыя).
  • Queisser Pharma (Нямеччына),
  • Grindeks (Латвія),
  • Colgate-Palmolive (ЗША),
  • PepsiCo (ЗША),
  • Dr. Theiss Naturwaren (Нямеччына),
  • Sandoz (Швайцарыя),
  • GlaxoSmithKline (Вялікая Брытанія),
  • Jacobs (Нідэрлянды),
  • A1 (Аўстрыя)
  • і Danone (Францыя).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG