Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз COVID-19 Нобэлеўскую прэмію ўручаюць на асобных цырымоніях


Ляўрэаты Нобэлеўскіх прэмій 2021 году пачалі атрымліваць свае ўзнагароды 6 сьнежня на асобных мясцовых цырымоніях, адаптаваных да часоў пандэміі.

Ужо другі год запар COVID-19 спыняе традыцыйны афіцыйны банкет у Стакгольме, на якім прысутнічалі лаўрэаты прэмій ў хіміі, фізыцы, мэдыцыне, літаратуры і эканоміцы, якія былі абвешчаныя ў кастрычніку.

Лаўрэат Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2021 году Абдулразак Гурна атрымаў свой прыз сёньня на цырымоніі падчас абеду ў рэзыдэнцыі швэдзкага амбасадара ў Лёндане, паведамляе агенцтва AP.

Італьянскі ляўрэат прэміі ў фізыцы Джорджа Парызі павінен атрымаць свой прыз таксама сёньня, на цырымоніі ў Рыме.

На працягу тыдня ў Нямеччыне і ЗША пройдуць іншыя цырымоніі. У пятніцу 10 сьнежня — у гадавіну сьмерці заснавальніка прэміі Альфрэда Нобэля — у Стакгольмскай ратушы адбудзецца цырымонія для мясцовай аўдыторыі, у тым ліку для караля Карла XVI Густава і іншых асобаў каралеўскай сям’і.

Нобэлеўская прэмія суправаджаецца дыплёмам, залатым мэдалём і грашовай прэміяй у памеры 10 мільёнаў крон (1,15 мільёна даляраў), якая дзеліцца, калі ёсьць некалькі пераможцаў. Нобэлеўская прэмія міру ўручаецца ў Осла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG