Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўторныя суткі для «палітычных», Эўрапейскі суд забараніў высылаць мігрантаў у Беларусь. Найважнейшае за 6 сьнежня


Эўрапейскі суд у правах чалавека, Страсбур

Падзеі 6 сьнежня.

У Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні блогера Эдуарда Пальчыса. Паводле СМІ, сьведкам на судзе будзе Раман Пратасевіч.

Пачынаючы ад 1 сьнежня больш як у двух дзясяткаў валянтэраў Праваабарончага цэнтру «Вясна» адбыліся ператрусы. Многіх затрымалі, дапыталі, прымусілі даць падпіскі аб неразгалошваньні.

Эўрапейскі суд у правах чалавека пастанавіў, што мігранты ня могуць быць высланыя ў Беларусь, калі ўжо знаходзяцца на польскай тэрыторыі. Гэта вынікае з рашэньня, апублікаванага на сайце суду.

Андрэя Кузьнечыка другі раз запар пасадзілі на 10 сутак арышту.

Стала вядома, што Павал Белавус агулам правядзе за кратамі 28 сутак.

«Белавія» адключылі ад сыстэмаў, якія уніфікуюць фінансавыя і інфармацыйныя плыні, тым самым спрашчаючы працэдуру афармленьня і продажу авіяквіткоў як самімі кампаніямі, так і агентамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG