Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МВФ папярэдзіла аб запаволеньні эканамічнага росту Кітаю і аб ўплыве гэтага на сусьветную эканоміку


Крысталіна Георгіева

Крысталіна Георгіева заявіла пра зьніжэньне дынамікі росту эканомікі КНР, што ўплывае і на сусьветную эканоміку. Чакаецца, што ў 2022 годзе рост замарудзіцца з 8 да 5,6 працэнта.

Пра гэта інфармуе DW.

Эканамічныя паказьнікі Кітаю выклікаюць занепакоенасьць у дырэктара-распарадчыка Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысталіны Георгіевай. «КНР змагла дабіцца прыкметнага аднаўленьня, але дынаміка яе росту відавочна запаволілася», — заявіла яна падчас віртуальнай сустрэчы з прэм’ерам Дзяржаўнай рады Кітаю Лі Кэцянем.

Паколькі Пэкін зьяўляецца важным фактарам для сусьветнай эканомікі, «энэргічныя меры падтрымкі якаснага росту дапамогуць ня толькі Кітаю, але і ўсяму сьвету», адзначыла Георгіева. Кіраўніца МВФ заклікала Кітай і ЗША зноў больш актыўна супрацоўнічаць і ўмацоўваць сыстэму міжнароднага гандлю.

Прагнозы росту эканомікі Кітаю на 2022 год

У кастрычніку МВФ зьнізіла прагноз росту кітайскай эканомікі да 8 працэнтаў у бягучым і 5,6 працэнта ў наступным годзе. Аналітыкі фонду зьвязваюць гэта з крызісам рынку нерухомасьці, цэнамі на вугаль і нястачай энэргарэсурсаў.

У самім Кітаі таксама скарэктавалі эканамічны прагноз. Падчас кансультацый у палітбюро Кампартыі КНР у аўторак, 7 сьнежня, было прапанавана зьнізіць яго да паказчыка «больш за пяць працэнтаў» у 2022 годзе. Прычына — пандэмія, якая працягваецца, і высокія цэны на сыравіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG