Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Здараецца і такое». Booking.com выдаліў са сваёй базы гатэлі «Мінск» і «Плянэта»


Сыстэма рэзэрваваньня гатэляў booking.com выдаліла са сваёй базы гатэлі „Мінск“ і „Плянэта“, якія падпалі пад санкцыі, уведзеныя ў сувязі зь міграцыйным крызісам.

У пошуку booking.com цяпер немагчыма знайсьці гатэлі „Мінск“ і „Плянэта“.

Пры наборы ў пошукавай сыстэме Google слоў „Планета“ „Minsk“ і „booking.com“ зьяўляецца тэкст, што гатэль „мае 2095 рэальных водгукаў“ і спасылка, аднак пры спробе зайсьці па гэтай спасылцы на сайт booking.com зьяўляецца запіс „Старонка ня знойдзена. Здараецца і такое. Паспрабуем вам дапамагчы“».

«Плянэта» і «Мінск» уключаныя ў пяты пакет санкцый Эўразьвязу, і фінансавыя стасункі зь імі могуць мець наступствы для міжнародных кампаній. Пасьля гэтага Booking.com выдаліў гатэлі са сваёй базы.

  • Пяты пакет санкцый ЭЗ уведзены ў дачыненьні да асобаў і арганізацый, зьвязаных са стварэньнем міграцыйнага крызісу на межах Беларусі з ЭЗ.
  • Эўразьвяз абвінавачвае беларускія ўлады ў тым, што тыя падахвочваюць тысячы мігрантаў прыяжджаць у Беларусь, а затым падштурхоўваюць іх перасекчы мяжу Польшчы і іншых суседніх дзяржаў ЭЗ у адказ на санкцыі, уведзеныя супраць афіцыйнага Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG