Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Акадэміі мастацтваў звольнілі 25 чалавек


Беларуская акадэмія мастацтваў. Менск.

Паводле работнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, толькі за два дні звольнілі 25 выкладчыкаў.

Год таму яны адмовіліся падпісаць адзін з праўладных лістоў, а таксама не захацелі ўступаць у дзяржаўны прафсаюз.

Некаторым супрацоўнікам ужо сказалі, што зь імі ня будуць працягнутыя кантракты, а іншыя ўжо атрымалі разьлікі, паведаміла са спасылкай на пацярпелых Беларуская рада культуры.

Гэтую інфармацыю пацьвердзілі і крыніцы сайту Zerkalo.io.

Леташняй восеньню з Акадэміі мастацтваў пачалі адлічваць студэнтаў, заўважаных на пратэстах.

Апошнім часам з розных куткоў Беларусі прыходзяць паведамленьні пра масавыя звальненьні людзей «за палітыку». Прычым цяпер прычынай страты працы аказваецца ня толькі народны артыкул «24.23», але і подпісы за «ня тых» кандыдатаў на мінулых выбарах, удзел у назіраньні, выказваньне на працы сваёй пазыцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG