Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцу арганізацыі, якая дапамагае людзям з рэдкімі захворваньнямі, арыштавалі на 8 сутак


Дар’я Царык (зьлева). Архіўнае фота

Раніцай 13 студзеня ў Менску затрымалі 30-гадовую Дар’ю Царык. Супрацоўнікі ГУБАЗІКу правялі ў яе кватэры ператрус, а потым павезьлі на допыт.

У Першамайскім РУУСе на жанчыну склалі пратакол па адміністрацыйнай справе, але артыкул пакуль невядомы, паведамляе «Вясна».

Суд над актывісткай адбыўся ў гэты самы дзень. Вынік — 8 сутак адміністрацыйнага арышту.

Дар’я Царык — дырэктарка «Генома», арганізацыі, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генэтычнымі нэўра-цяглічнымі захворваньнямі. Яна таксама ўваходзіць у кіраўніцтва арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам і дзецям, што сталі ахвярамі хатняга гвалту.

Зьявілася таксама інфармацыя, што сёньня сілавікі правялі чатыры ператрусы ў прадстаўніц кіраўніцтва “Радзіславы” і іх сваякоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG