Лінкі ўнівэрсальнага доступу

N.R.M., Recha, Мельнікаў, Хаменка і Памідораў: у Варшаве зладзілі канцэрт салідарнасьці з мастаком Пушкіным. Онлайн сёньня


Мастак Алесь Пушкін, архіўнае фота

Варшаўскі Цэнтар сучаснага мастацтва «Ўяздоўскі замак» 14 студзеня ладзіць акцыю ў падтрымку палітзьняволенага беларускага мастака Алеся Пушкіна.

Сёньня а 19-й гадзіне ў будынку Лябараторыі (заля В. Крукоўскага) ва Ўяздоўскім замку адбудзецца онлайн-паказ канцэрту салідарнасьці з удзелам N.R.M., Андрэя Мельнікава, Алега Хаменкі, гурту RECHA і Аляксандра Памідорава, які зладзіла Беларуская рада культуры, паведаміла Беларуская рада культуры.

Калі вы не ў Варшаве, канцэрт салідарнасьці можна паглядзець онлайн на Youtube-канале Беларускай рады культуры. Набыць квіток на канцэрт (яго кошт — 10 злотых) і такім чынам выказаць салідарнасьць з мастаком можна таксама онлайн.

Усе грошы, атрыманыя ад продажу квіткоў, будуць скіраваныя ў Беларускую Раду культуры, якая скарыстае іх для падтрымкі рэпрэсаваных творцаў.

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 году ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала горадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры — «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму». Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадзкога жыцьця» ў Горадні.

Сьледчыя пачалі правяраць іншыя мастацкія працы Алеся Пушкіна — цыкль «Беларускі супраціў», які мастак стварыў больш за 20 гадоў таму. Гэта партрэты як мінімум двух беларускіх дзеячоў антысавецкага руху часоў Другой усясьветнай вайны — Усевалада Родзькі і Міхала Вітушкі. Таксама сьледчыя высьвятлялі ролю Пушкіна ў стварэньні дакумэнтальнага фільму «Праклятыя і забытыя», зьнятага тэлеканалам «Белсат» у 2013 годзе. Раней да Пушкіна зьвярталіся з прапановай напісаць заяву аб памілаваньні, але ён адмовіўся.

Днямі матэрыялы па крымінальнай справе мастака Алеся Пушкіна накіравалі ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG