Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністарка Літвы: паток мігрантаў у Беларусь спыніўся


Кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і Інгрыда Шыманіце сустракаюцца з афіцэрамі Frontex у Медніках, ліпень 2021 г.

Прэмʼер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што паток мігрантаў, якія адпраўляюцца ў Беларусь, спыніўся.

«Паводле нашых зьвестак, паток мігрантаў у Беларусь спыніўся, — сказала Шыманіце журналістам 14 студзеня. — Рэжыму не ўдаецца яго арганізаваць».

Шыманіце дадала, што апоўначы завершыцца абвешчанае Літвой на мяжы надзвычайнае становішча, і кантроль на мяжы будзе цяпер забясьпечвацца так, як раней, да абвяшчэньня надзвычайнага становішча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG