Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў мэдалём Францішка Скарыны дырэктарку беларускай школы ў Рызе


Беларуская школа імя Янкі Купалы ў Рызе

Дырэктарка беларускай школы імя Янкі Купалы ў Рызе Ганна Іванэ атрымала ўзнагароду за «асабісты ўнёсак у прапаганду і разьвіцьцё адукацыі на беларускай мове, захаваньне культурнай спадчыны беларускага народу».

​Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.​

Ганна Іванэ
Ганна Іванэ

​Беларуская школа ў Рызе была заснаваная ў 1994 годзе на базе дзьвюх клясаў, дзе навучалася 10 чалавек і працавала 2 настаўнікі. Гэта адзіная навучальная ўстанова ў Латвіі, дзе выкладаюць беларускую мову і літаратуру.

Школа працуе як культурна-асьветніцкі цэнтар, тут дзейнічаюць творчыя гурткі, дзіцячы ансамбль, беларускія музэй і бібліятэка. Для навучэнцаў школы арганізуюцца паездкі ў Беларусь, піша БЕЛТА.

Узнагарода была заснаваная ў 1989 годзе Вярхоўным Саветам БССР. Мэдаль Францішка Скарыны даецца за значныя дасягненьні ў культурніцкай і інтэлектуальнай дзейнасьці. Узнагароду могуць атрымліваць і замежныя грамадзяне. Ад моманту заснаваньня мэдалём Скарыны былі ўзнагароджаны 540 чалавек.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG