Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Гаўраша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт, судзяць за «супраціў»

абноўлена

Падсудны Андрэй Гаўраш

Коратка

27 ліпеня на працэсе ў Маскоўскім судзе супраць менчука Андрэя Гаўраша, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыі, быў дапытаны пацярпелы — сяржант міліцыі Руслан Салаўёў — і некалькі сьведак. У тым ліку муж і жонка Тулюпы, якія выклікалі міліцыю ў навагоднюю ноч праз тое, што ў суседняй кватэры Андрэя Гаўраша было занадта шумна. Падчас канфлікту зь міліцыянтам Андрэй Гаўраш атрымаў два агнястрэльныя раненьні. Вінаватым сябе Гаўраш не прызнаў.

Руслан Салаўёў заявіў, што Гаўраш першым напаў на яго і некалькі разоў ударыў, пасьля чаго ён мусіў бараніцца ды ўжыў зброю.

Таксама сёньня была дапытаная жонка абвінавачанага Анастасія Гаўраш. Сам Андрэй Гаўраш яшчэ не даваў паказаньняў, бо суд вырашыў спачатку дапытаць пацярпелага і сьведак.

Працэс адновіцца 28 ліпеня а 10-й гадзіне.

«Блытаецца так, нібыта ў яго стралялі, а ня ён». Бацька не паверыў ніводнаму слову міліцыянта, які параніў ягонага сына

Паводле вэрсіі міліцыі, абвінавачаны напаў на супрацоўніка міліцыі, які прыйшоў у кватэру, дзе, як паведамілі суседзі, паводзілі сябе занадта шумна. Нібыта ў адказ на заўвагу мянчук некалькі разоў ударыў міліцыянта і паспрабаваў забраць у яго пісталет, праз што атрымаў ад супрацоўніка два стрэлы «ў мяккія тканкі».

Паводле вэрсіі жонкі параненага гаспадара кватэры Анастасіі, адчыняць дзьверы пасьля званка пайшоў муж, і неўзабаве з тамбуру пачуліся крыкі і стрэлы. Першай у тамбур выбегла сястра Анастасіі. Яна потым распавядала, як міліцыянт наставіў пісталет і на яе. Сама Анастасія ўбачыла мужа, калі той ужо ляжаў на падлозе ў лужыне крыві. Паводле жанчыны, міліцыянт, які страляў, адразу зьбег. Потым Анастасія ўбачыла яшчэ дваіх супрацоўнікаў міліцыі, пра якіх яна ня ведае, прысутнічалі яны ў момант здарэньня ці падышлі пазьней. Нібыта тыя міліцыянты казалі ёй, што іхнага калегу пакараюць.

Суседзі параненага характарызавалі яго як цалкам спакойнага чалавека, які ніколі не выяўляў агрэсіі. Таксама яны сумняваліся, каб нехта з падʼезду выклікаў міліцыю. Іншыя жыхары дому распавядалі журналістам пра нейкага міліцэйскага начальніка, які пасьля інцыдэнту прыяжджаў у двор і доўга размаўляў зь міліцыянтам.

Андрэй Гаўраш не прызнаў віны. Бацькі Гаўраша казалі, што Андрэй увесь гэты час пасьля шпіталя прабыў на «Валадарцы» (СІЗА №1). Нейкі час яго трымалі таксама ў Навінках на экспэртызе.

Міліцыянт Руслан Салаўёў, які страляў у Гаўраша
Міліцыянт Руслан Салаўёў, які страляў у Гаўраша

У судовай залі. У цэнтры бацькі абвінавачанага Андрэя Гаўраша
У судовай залі. У цэнтры бацькі абвінавачанага Андрэя Гаўраша

Андрэй Гаўраш не прызнаў віны

Падсудны Андрэй Гаўраш
Падсудны Андрэй Гаўраш

Гаўраш сказаў у судзе: «Па выстаўленым абвінавачаньні віны не прызнаю».

Спачатку дапытаюць міліцыянта, які страляў

Пракурорка прапанавала пачаць судовае сьледзтва з допыту пацярпелага, а потым — падсуднага і сьведак. Адвакатка Гаўраша была супраць — патрабавала, каб пачыналі допыту абвінавачанага, як звычайна адбываецца ў судовай практыцы. Але судзьдзя Бандарэнка пастанавіла пачаць з допыту пацярпелага. Гэта сустрэлі ў залі шэптам: «Ну, ясна, дадуць 5 год».

Руслан Салаўёў працуе ў міліцыі з 2015 года памочнікам апэратыўнага дзяжурнага. Дае паказаньні ціхім голасам, трымаецца ня вельмі ўпэўнена. Да працэсу каля будынку Маскоўскага суду зь ім увесь час былі побач міліцыянты ў цывільным, якія перагаворваліся з кімсьці праз рацыю. Адзін зь іх размаўляў з Салаўёвым, настойліва яму нешта даводзіў.

Гаўраш ударыў мяне правай нагой у жывот, — пацярпелы міліцыянт


Міліцыянт Салаўёў дае паказаньні: «У 6 раніцы прыйшоў сыгнал аб шуме, гучнай музыцы ў кватэры па пэўным адрасе. Дзяжурным было прынятае рашэньне выехаць па гэтым адрасе».
Міліцыянт Салаўёў распавёў, што калі падняўся на 2 паверх, з кватэры даносіўся моцны шум. Кажа, што гаспадары не адрэагавалі на заўвагу. Мужчына, які адкрыў дзьверы ў тамбур, быў нападпітку, калыхаўся. Цяпер пацярпелы пазнае ў ім Гаўраша. «Быў агрэсіўна настроены». «Паслаў мяне нецэнзурнай лаянкай». Тады я запатрабаваў, каб ён пайшоў са мной для разьбіральніцтва, але той адмовіўся ісьці. Сказаў, што знаходзіцца ў сябе дома і больш шумець ня будзе. " Зноў нецэнзурна аблаяў мяне і ўдарыў правай нагой" у жывот. Пасьля гэтага, паводле пацярпелага, Гаўраш схапіў яго за галаву, выцягнуў на лесьвіцу і пачаў стукаць ягонай галавой па агароджы ліфта. «Гэтак ударыў каля 5 раз». Адчуў кружэньне галавы, сам абвінавачанага ў гэты момант ня біў.
«Я спрабаваў яго спыніць, схапіў за плячо, але той пачаў біць мяне рукой па галаве. А другой рукой пацягнуў за куртку. Гэтак ён атрымаў па твары «каля 3 удараў». «Тады я паспрабаваў яго адпіхнуць ад сябе, але той пачаў цягнуць мяне ўніз, каб паваліць».

Як адбыліся стрэлы?

Пацярпелы міліцыянт далей распавядае пра стрэлы: «Тады я дастаў пісталет, зьняў з засьцерагальніка, даслаў патрон у патроньнік і сказаў „Спыніся!“ (кажа дакладна паводле інструкцыі. — РС). Але той перахапіў маю руку, схапіў другой рукой за каўнер майкі і спрабаваў выхапіць у мяне пісталет. Адбыўся стрэл уніз, але абвінавачаны працягваў выхопліваць у мяне пісталет. Тады ён зноў стрэліў. Куды былі стрэлы, не магу сказаць. Абвінавачаны пачаў падаць. Тут пачалі выходзіць людзі на лесьвіцу, я падняўся на некалькі прыступак, пазваніў дзяжурнаму. Я спусьціўся, адчыніў дзьверы пад‘езду, прыбылі трое супрацоўнікаў міліцыі.
Мяне раззброілі -- забралі пісталет, запасную абойму -- і вывелі з пад‘езду».

Пракурор Алена Крупеніна перапытвае пацярпелага, ці было гучным ягонае папярджаньне аб ужываньні зброі?

«Было сказана дакладна, гучна, яшчэ да стрэлаў».

Усяго было 3 стрэлы, зь іх два ранілі абвінавачанага -- у нагу і сьпіну.

Міліцыянт просіць кампэнсацыі за пашкоджаную форму


Міліцыянт Салаўёў просіць ад абвінавачанага кампэнсацыі матэрыяльнай шкоды ў 87 рублёў за пашкоджаную форму. Кампэнсацыі за маральную шкоду не патрабуе. Пракурор пытаецца, як пакараць абвінавачанага, калі суд прызнае яго вінаватым? Строга ці паводле меркаваньня суду? Паводле меркаваньня суду.

Міліцыянт атрымаў страсеньне мозгу

Міліцыянт Салаўёў у судзе
Міліцыянт Салаўёў у судзе

Пра свае траўмы Салаўёў сказаў суду, што атрымаў страсаньне мозгу, лячыўся ў шпіталі 10 дзён.

Пацярпелы ростам 171 сантымэтар, абвінавачаны – вышэйшы за 180 см.

Пацярпелы пра сябе распавёў, што калі яго прызывалі ў войска, то паколькі ягоны бацька загінуў, у яго быў выбар – пайсьці ў армію ці міліцыю. Вырашыў пайсьці ў міліцыю, бо «служба ў войску – 1,5 года згубленага часу». Правучыўся на міліцыянта 6 месяцаў, сярэдні бал атрымаў крыху больш за 3 па 5-бальнай сыстэме. Вучыўся ў Цэнтры павышэньня кваліфікацыі МУС.

Міліцыянт патлумачыў, чаму быў без напарніка

Пацярпелы міліцыянт расказаў, што інструктаж перад дзяжурствам праводзіў зь ім Мікалай Руцкі, начальнік аддзелу грамадзкай бясьпекі Маскоўскага РАУС Менску.

Удакладніў, што за час службы падчас дзяжурстваў амаль заўсёды даводзілася выяжджаць на кватэры паводле сыгналу аб парушэньнях, у тым ліку аднаму.
Раней Руцкі даводзіў, што выяжджаць трэба ня меней як удвох, але, як сказаў апэратыўны дзяжурны Лядзінскі, якому ён на той момант падпарадкоўваўся, напарніка ня будзе, «людзей не хапае».

У тую ноч, па словах пацярпелага, ён таксама выяжджаў на выклікі, але колькі раз — ня памятае.

Чаму не скарыстаўся газавым балёнчыкам?

Адвакат запытала міліцыянта пра газавы балёнчык — чаму не скарыстаўся ім?

Пацярпелы міліцыянт адказаў, што балёнчык аказаўся ў непрацоўным стане: маўляў, «скончыўся газ», а іншага не было. Удакладніў, што новыя балёнчыкі яны купляюць самі.

Адчыніліся дзьверы і «зьявіўся шум»


Адвакатка Гаўраша спрабуе даведацца ў Салаўёва, зь якой мэтай міліцыянт прыйшоў у кватэру № 73. Маўляў, шуму ж не было?

«Вы казалі самі, што яго ня чулі», — удакладніла яна.

«Але калі дзьверы адчыніліся, шум зьявіўся. Мэтай было службовае заданьне», — патлумачыў міліцыянт.

Пацярпелы зусім ціха адказваў на пытаньні адвакаткі пра тое, як яго ўдарыў абвінавачаны і што ён рабіў у адказ. Судзьдзя зрабіла заўвагу пацярпеламу і папрасіла казаць гучней. Той спачатку пачаў адказваць крыху гучней, але потым зноў — ледзь чутна.

Пракурор некалькі разоў пратэставала супраць пытаньняў адваката, спасылаючыся на розныя прычыны, у тым ліку на тое, што «пра гэта ўжо пацярпелы казаў».

На форме міліцыянта -- кроў іншых асобаў

Колькі цягнулася ягоная бойка з абвінавачаным, Салаўёў ня памятае. Дакладнае месца бойкі назваў прыблізна — «бліжэй да тамбуру».

Адвакатка ўдакладняе, дзе ён быў, калі страляў зь пісталету. Пацярпелы адказвае зусім ціха і судзьдзя зноў просіць казаць гучней.

«Ня памятаю», — толькі і можна разабраць ягоныя словы. Ён прызнаў, што папераджальнага стрэлу ў паветра не рабіў — адразу стрэліў уніз, бо абвінавачаны схапіў яго за руку.

Сказаў, што не прасіў у міліцыянтаў, якія прыехалі пасьля інцыдэнту, каб выклікалі «хуткую дапамогу».

Пра месцы раненьня Гаўраша, якое ён убачыў, Салаўёў сказаў: «У раёне тулава».
Больш нічога не ўдакладніў.

Пацярпелы: Стрэліў у раён тулава

Колькі цягнулася ягоная бойка з абвінавачаным, Салаўёў ня памятае. Дакладнае месца бойкі назваў прыблізна — «бліжэй да тамбуру».

Адвакатка ўдакладняе, дзе ён быў, калі страляў зь пісталету. Пацярпелы адказвае зусім ціха і судзьдзя зноў просіць казаць гучней.

«Ня памятаю», — толькі і можна разабраць ягоныя словы. Ён прызнаў, што папераджальнага стрэлу ў паветра не рабіў — адразу стрэліў уніз, бо абвінавачаны схапіў яго за руку.

Сказаў, што не прасіў у міліцыянтаў, якія прыехалі пасьля інцыдэнту, каб выклікалі «хуткую дапамогу».

Пра месцы раненьня Гаўраша, якое ён убачыў, Салаўёў сказаў: «У раёне тулава».
Больш нічога не ўдакладніў.

Дагэтуль зброю супраць людзей не ўжываў

Адвакатка задае пытаньне пра шапку міліцыянта — дзе яна была пасьля інцыдэнту? Таксама распытвае, што ён рабіў, калі прыйшоў у аддзел міліцыі, дзе нёс дзяжурства, з кім там кантактаваў.

Большасьць адказаў пацярпелага не чуваць. Прагучала прозьвішчы міліцыянтаў Новікава і Кручанкі, іншыя незразумелыя.

Сказаў, што ня чуў, каб нехта выклікаў хуткую дапамогу. Потым прагучала прозьвішча Руцкага — начальніка аддзелу міліцыі грамадзкай бясьпекі. Зь ім і яшчэ з адным міліцыянтам яны размаўлялі «каля гадзіны» пра тое, што адбылося. Пасьля ён убачыў, як заходзяць лекары.

Сказаў, што раней супраць людзей зброю не ўжываў. На іспыце па стральбе атрымаў адзнаку «здавальняюча».

Цікавая дэталь адносна папераджальнага стрэлу. Цяпер Салаўёў кажа, што не рабіў такога стрэлу ў паветра. Між тым пасьля інцыдэнту прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі заявіў, што міліцыянт спачатку зрабіў папераджальны стрэл, а ўжо потым страляў у мяккія тканкі затрыманага.

Папераджальны стрэл пасьля першага

Абаронца Гаўраша настояла на зачытваньні паказаньняў Салаўёва, якія той даваў на сьледзтве.

Адвакатка лічыць, што разыходжаньні істотныя — з тым, што ён казаў цяпер, і тады. Пракурор не была супраць, але, на яе перакананьне, разыходжаньні не сур’ёзныя. Суд пастанавіў зачытаць паказаньні Салаўёва на сьледзтве цалкам.

У ранейшых паказаньнях Салаўёў сьцьвярджаў, што калі прыйшоў у кватэру № 77, чуў зь ніжняй 73-й кватэры «шум і музыку». Сёньня ў судзе заявіў, што ніякага шуму не было.

Іншыя разыходжаньні. Спачатку казаў, што Гаўраш ударыў яго правай ці левай нагой — сёньня схіляўся, што, пэўна, правай.

Яшчэ гаварыў, што Гаўраш схапіў яго за горла і біў галавой аб сьцяну — у судзе ўжо была «агароджа ліфту».

Дагэтуль сьцьвярджаў: калі зараджаў пісталет, дык папярэдзіў Гаўраўша, што будзе страляць. І што зрабіў толькі 2 стрэлы і пасьля гэтага ўбачыў кроў на майцы Гаўраша. «Магчыма», папераджальны стрэл рабіў пасьля першага«.

Судзьдзя запытала Салаўёва, ці падтрымлівае ён былыя паказаньні.

«У большай частцы — так. Акрамя колькасьці стрэлаў. Іх было 3, але папераджальнага не было», — прызнаў міліцыянт.

Абвешчаны перапынак да 14.15.

Адна дубінка на ўсю зьмену


На допыце, які аднавіўся ў другой палове дня, судзьдзя зачытвае пратакол другога допыту сёлета 4 студзеня — паказаньні, у адносінах да якіх узьніклі разыходжаньні ў паказаньнях пацярпелага.

Руслан Салаўёў распавёў, як быў экіпаваны: меў пісталет, кайданкі, ліхтарык.

Сьледчы, пацікавіўся, чаму пры сабе не было газавага балёнчыка?

— Бо 31 сьнежня закончыўся газ.

— А чаму не было гумавай дубінкі?

— Бо дубінка адна на дзяжурную зьмену, яна засталася ў пастарунку.

«Блытаецца так, нібыта ў яго стралялі, а ня ён»

Бацька не паверыў ніводнаму слову міліцыянта, які параніў ягонага сына.

Сьведка: Шумелі доўга, ад 4 гадзінаў раніцы


Скончыўся допыт пацярпелага Руслана Салаўёва.

Перад гэтым адвакатка Юлія Станкевіч папрасіла суд запатрабаваць пратакол допыту міліцыянта ў межах адміністрацыйнай справы супраць Андрэя Гаўраша, якая таксама заводзілася. Просьба была задаволена.

Суд вырашыў пакуль не дапытваць Гаўраша, а сканцэнтравцца на сьведках, якіх выклікалі на сёньня.

Сьведка Вікторыя Тулюпа пражывала ў кватэры № 77 дому на вуліцы Любімава. Гэта яна выклікала міліцыянтаў з нагоды шуму:

«Шум быў доўга, ад 4 гадзінаў раніцы. Мы чакалі. Музыка выключылася, але працягвалі крычаць, лаяліся, сьмяяліся. А 6-й мы з мужам вырашылі выклікаць міліцыю — было адчуваньне, што гэта ніколі не закончыцца. Прыйшоў міліцыянт, спытаў, што здарылася. Мы патлумачылі. Ён пайшоў высьвятляць на першы паверх, вярнуўся, сказаў, што яму не адкрылі. Тады запрасілі яго да сябе ў кватэру, ён паслухаў, што сапраўды шум ёсьць. І сыйшоў. Потым пачаўся ў пад’ездзе шум, два хлапкі, крыкі „Забілі!“. На лесьвіцы пахла порахам».

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (9)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG